Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 11 человек

РАЗМАЎЛЯЙ ПА-БЕЛАРУСКУ

Дата: 29 августа в 00:10

Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі

на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі

       Згодна з артыкулам 90  Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі “Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі” бацькі выхаванцаў маюць права выбару мовы навучання”, якое забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай  мовамі навучання і выхавання.

       Таксама ў пункце 58 Палажэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц  некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь” адзначаецца, што навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.

       Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў. Дадзеныя аб мове навучання і выхавання адзначаюцца ў Статуце ўстановы адукацыі.

        Групы з беларускай мовай навучання і выхавання адкрываюцца па запыце законных прадстаўнікоў дзяцей на падставе пісьмовай заявы ва ўстанову дашкольнай адукацыі. 

    У 2018/2019 навучальным годзе  ў дзяржаунай установе  адукацыі “Яслi-сад № 32 г.Полацка” дзейнічае 16 групп з рускай мовай навучання і выхавання. Пажаданняў бацькоў аб арганiзацыi працэсу адукацыi на беларускай мове не зафiксавана. Незалежна ад рускай мовы навучання, пры арганізацыі адукацыйнага працэсу  ва ўсіх групах праводзяцца заняткі, святы, ранішнікі, гульні і забавы на беларускай мове.  Вядзецца работа па развіцці беларускай мовы, азнаямленні з культурнай спадчынай Беларусі.  Усе мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і гадавым планам установы дашкольнай адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.